11 снежня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча вучняў 4 "Б" класа СШ №11 запрасілі ў падарожжа па старонках казак і апавяданняў Віталія Біянкі "Жыхары лясного царства", якія адкрываюць чароўны свет прыроды, дзе кожная істота жыве па сваіх законах і мае свой характар.
Прачытаўшы дома кнігі пісьменніка-анімаліста вучні прынялі ўдзел у абмеркаванні яго твораў, якія абуджаюць назіральнасць, дабрыню і павагу да жыцця. Далі адказы на пытанні: чый нос лепшы, у каго якія ногі, хто чым спявае, у каго які дом, і дзе ракі зімуюць.

















