10 снежня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча да Міжнароднага дня памяці ахвяр злачынстваў генацыду з удзелам вучняў 1-х класаў СШ №11 прайшоў урок мужнасці "Нельга забыць, нельга дараваць, нельга апраўдаць".
Дзецям патлумачылі значэнне слова "генацыд", расказалі пра злачынствы ворага на нашай зямлі: арганізацыя канцлагераў для ваеннапалонных і мірнага насельніцтва, правядзенне карацельных аперацый, знішчэнне вёсак разам з людзьмі. Асобна расказалі пра лёсы дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны.

















