28 лістапада ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 3 «А» класа сярэдняй школы №11 прайшла літаратурная гадзіна «Восень кружыць па зямлі».
Дзецям прадставілі зборнік вершаў, казак, апавяданняў «Беларуская восень», пачыталі вершы Міколы Чарняўскага «Верасень», «Кастрычнік», «Лістапад», прапанавалі для абмеркавання апавяданне Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «У кожнага свае справы», казкі Генадзя Аўласенкі «Рабінка і Восень» і Міхася Даніленкі «Восень шыла сарафан». Напрыканцы ўрока вучні пачыталі напамяць вершы восеньскай тэматыкі.

















