28 лістапада ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам наведвальнікаў сацыяльнага цэнтра рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў прайшло віртуальнае падарожжа «Сцежкамі Белавежскай пушчы». Аўдыторыі прадставілі кнігі і часопісы па тэме, нагадалі таксама пра кнігу Ул.Караткевіча «Белавежская пушча», расказалі, чаму пушчу так называюць, чаму яна ў далёкія і цяжкія часы была надзейным сховішчам ад ворагаў, чаму ў 1921 годзе ў гэтым старажытным рэліктавым лесе не засталося ні аднаго зубра, і як зноў была адноўлена папуляцыя гэтых гаспадароў пушчы, колькі іх зараз, чым яны сілкуюцца ўлетку і восенню, і хто дапамагае ім перажыць суровыя зімы.
Інфармацыю пра іншых насельнікаў гэтага леса прысутные атрымалі, паглядзеўшы дакументальны фільм Ігара Бышнева «Белавежская пушча», а напрыканцы мерапрыемства прагучала вядомая усім песня «Белавежская пушча» ў выкананні ансамбля «Песняры».

















