26 лістапада супрацоўнікі бібліятэкі імя П. Броўкі разам з вучнямі 3-х класаў гімназіі № 7 правялі літаратурнае свята «Быў, ёсць, буду назаўсёды», прысвечанае 95-годдзю Уладзіміра Караткевіча.
Бібліятэкар расказаў цікавыя факты пра жыццё і творчасць беларускага пісьменніка. Юныя чытачы даведаліся, што Уладзімір Караткевіч навучыўся чытаць у тры з паловай гады, у шэсць гадоў ужо ствараў свае першыя вершы, па матывах яго кніг былі зняты фільмы, пастаўлены спектаклі і оперы, яго творы перакладзены на многія мовы свету.
Увазе прысутных была прадстаўлена кніжная выстава. Дзеці з цікавасцю пазнаёміліся з літаратурнымі героямі Уладзіміра Сямёнавіча, падарожнічалі па «казачных сцежках» яго твораў і прымалі актыўны ўдзел у віктарыне «Караткевіч – сучасны заўсёды!»

















