Літаратурная гадзіна з мультымедыйнай прэзентацыяй «Паром памяці праз раку часу», прысвечаная 95-годдзю знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіч, прайшла 26 лістапада ў бібліятэцы імя Я. Маўра для вучняў 8 «В» класса СШ № 2 імя Ф.Ц. Блахіна. Старшакласнікі пазнаёміліся з цікавымі фактамі біяграфіі У. Караткевіча, яго першымі вершамі, з падрабязнасцямі стварэння гісторыка-прыгодніцкага дэтэктыва «Дзікае паляванне караля Стаха».
Таксама даведаліся аб экранізацыях твораў пісьменніка. Бібліятэкар прапанавала хлопцам і дзяўчатам прыняць удзел у літаратурных конкурсах і гульне-віктарыне па творах Караткевіча, якія дапамаглі замацаваць атрыманую падчас сустрэчы інфармацыю.




















