21 лістапада ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам наведвальнікаў сацыяльнага цэнтра рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў прайшла шчырая размова «Простая наука услышать друг друга», якая абазначыла асноўныя моманты ўзаемаразумення: развіваць у сабе такія якасці, як надзейнасць, вернасць, абавязковасць, адказнасць, узаемадапамога, імкнуцца да асэнсавання сябе, сваіх учынкаў і паводзін; удасканальваць навыкі карэктных зносін з сябрамі і блізкімі.
Уся інфармацыя падавалася эмацыянальна пры дапамозе паданняў і прытчаў, літаратурных твораў і відэакліпаў.

















