29 чэрвеня на пляцоўцы каля драматычнага тэатра імя Я. Коласа і помніка А.С. Пушкіну адбылося свята кнігі "Літаратура роднага краю", якое было прысвечана Дню горада. У праграме свята - рэкламная акцыя "Ура! Бібліятэка!" , акцыя "Буккросінг. Адправімі кнігу у падарожжа!", прэзентацая праекта "Летняя чытальная зала". Жыхары і госці горада мелі магчымасць пагартаць старонкі новых кніг і часопісаў, прыняць удзел у віктарынах "Ці ведаеце Вы свой горад?", "Краіна казак", атрымаць адказ на свае пытанне з дапамогай "Літаратурных гаданняў". У межах свята ля помніка А.С. Пушкіну адбылося музыкальна-паэтычнае свята, пад час якога выступілі вядомыя віцебскія паэты Т. Гусачэнка, Б. Беляжэнка, В. Русілка, М. Намеснікаў, Д. Сімановіч і інш.
Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей 31 мая ў новым памяшканіі па адрасе вул. Горкага, 120 урачыста адчыніла дзверы дзіцячая бібліятэка імя Я. Коласа. На свяце наваселля з цёплымі словамі віншавання выступілі: начальнік аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама Н. А. Шыёнак, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Т.І.Гусачэнка, намеснік дырэктара Гарадскога сацыяльна-педагагічнага цэнтра А. В. Дабракова, чытачы бібліятэкі, дырэктар ЦБС г. Віцебска – Г. Г. Данілава. Музычны падарунак бібліятэцы падарыў калектыў эстраднай песні “Кантылена” КДЦ “Першамайскі”, мастацкі кіраўнік Н. В. Вайцехоўская-Захаранка.
У ЦГБ імя М. Горкага 30 мая адбылося ўрачыстае адкрыццё першай экспазіцыі “Магія вышыўкі” студыі аматараў вышыўкі ДУ “Культурна-гістарычны комплекс “Залатое кальцо Віцебска “Дзвіна”. Кіраўнік студыі – Г.М.Хіневіч. Работы выкананы ў розных тэхніках вышывання і здзіўляюць гледача разнастайнасцю тэматыкі - тут і карціны, і пейзажы, і іконы, і кветкі... Акрамя гэтага асобна прадстаўлены работы з прыватных калекцый “Бабулін куфар”: вышываныя рушнікі, сурвэткі, абрусы.
Всё лето при условии хорошей погоды библиотеки ЦБС приглашают жителей города на площадки «Летних читальных залов» под открытым небом. Здесь можно почитать свежие журналы и газеты, принять участие в литературных и познавательных игровых программах.
30 мая бібліятэка імя Е. Полацкай запрасіла чытачоў на свята ўшанавання памяці святой Еўфрасінні Полацкай “Зоркай свеціцца імя”. У гонар славутай асветніцы, гучалі паэтычныя творы і песні, прысвечаныя яе памяці.
Са словамі пашаны і сваімі вершамі выступілі: старшыня Віцебскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Т. Гусачэнка, паэты Н. Салаўёва, Г.Сінякова, У. Папковіч. У выкананні Вольгі Дарошчанка, лаўрэта абласнога конкурсу духоўнай паэзіі, прагучаў урывак з верша Алега Бембеля “Святы покрыў над Беларуссю”. У канцэрце духоўнай музыкі прынялі ўдзел трыа Свята –Георгіеўскага храма “Каўчэг”, творчая група “Ліра” ВДУ імя П. Машэрава, бард Фёдар Захараў.