18 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча да Дня лялечніка і Дня тэатра прайшла гульнявая праграма «Чароўны свет куліс».
Наведвальнікаў дзіцячага садка №111 пазнаёмілі з гісторыяй з'яўлення ў нашым горадзе тэатра «Лялька», расказалі пра асаблівасці тэатральнага мастацтва, паказалі лялечнае прадстаўленне, а потым прапанавалі дзецям стаць акцерамі, пагуляць у лялькі і паказаць народную казку «Калабок». А напрыканцы мерапрыемства ўсіх запрасілі на тэатральную дыскатэку, на якой танчылі і дзеці, і лялькі, і бібліятэкары.



















