17 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча ў межах праекта да Году беларускай жанчыны і 85-годдзю з пачатку Вялікай Айчыннай вайны «В мир приходит женщина, чтобы мир спасти» прайшла патрыятычная гадзіна «Подзвіг, даўжыней у жыццё».
Вучням 6 «Б» і 6 «Г» класаў СШ №11 прадставілі кнігі пра беларускіх жанчын, якія здзейснілі бессмяротны подзвіг у гады Вялікай Айчыннай вайны, праявіўшы мужнасць у партызанскіх атрадах, у падполлі і на фронце. Бібліятэкар расказала пра няпросты лёс і гераічныя ўчынкі Веры Харужай, Еўфрасінні Зяньковай, Надзеі Багданавай, Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі. Былы непаўналетні вязень Клара Васільеўна Савіцкая падзялілалася сваімі ўспамінамі пра ваенны і паслеваенны час і адказала на пытанні вучняў. Напрыканцы мерапрыемства супрацоўнікі натарыяльнай канторы Першамайскага раёна №3 павіншавалі гасцей бібліятэкі, жанчын - членаў ветэранскай арганізацыі Першамайскага раёна, і прапанавалі для іх юрыдычныя паслугі.



















