13 і 17 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшоў урок паэзіі «Добры дзень, вясна-красуня», у якім бралі ўдзел вучні 3 «Б» класа СШ№11 і 3 «Б» класа гімназіі №3.
Бібліятэкар загадала вершаваныя загадкі пра вясновыя месяцы, паэтычным радком расказала пра змены ў прыродзе. Дзеці праслухалі ўрыўкі з фартэп'яннага цыкла «Поры года. Вясна» і на іх фоне прачыталі напамяць вершы вядомых рускіх і беларускіх паэтаў пра цудоўную пару года, якая абуджае ўсё жывое на зямлі.



















