12 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла літаратурная гадзіна «Кіраўніцтва па свавольствам непаслушэнствам ад Астрыд Ліндгрэн». Бібліятэкар расказала пра жыццё і творчасць вядомай шведскай пісьменніцы, а таксама пра гісторыю напісання добрай і вясёлай казкі пра дзіўныя прыгоды гарэзлівай дзяўчынкі з рыжымі косамі Пэпі Доўгаяпанчоха, у якой добрае сэрца, шчодрая душа і занадта гарачая галава.
Затым дзяцей запрасілі паўдзельнічаць у гульнях «Лісты з бязлюднага вострава», «Дзень нараджэння», «Шукальшчыкі рэчаў» і адказаць на пытанні віктарыны «Прыгоды Пэпі».

















