Цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага сумесна з СШ № 4 распачала рэалізацыю грамадзянска-патрыятычнага праекта «Код Беларусі». 28 лютага у межах першага этапу праекта адбылася пазнавальная гульня «Якія цудоўныя назвы і словы, якая цудоўная родная мова».
Вучні 8-х класаў, падзяліўшыся на чатыры каманды, прынялі ўдзел у інтэлектуальным спаборніцтве. Школьнікам прапанавалі шэраг выпрабаванняў, якія дапамаглі адчуць багацце і мілагучнасць роднай мовы: фальклорная скарбонка, пытанні на веданне твораў беларускіх класікаў, творчыя заданні для грамацееў. І, безумоўна, вершы і добрыя пажаданні сябрам на роднай, такой сваёй мове.


























