У студзені ў Беларусі праваслаўныя вернікі традыцыйна адзначылі адны з найважнейшых хрысціянскіх свят — Раство Хрыстова і Хрышчэнне Гасподняе. Для славян гэтыя дні маюць асаблівае значэнне, бо дазваляюць дакрануцца да духоўных вытокаў, адчуць еднасць з традыцыямі нашых продкаў. Гэтай тэме і была прысвечана святочная праграма «Ад Раства да Хрышчэння», якая прайшла 23 студзеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча.
Яе ўдзельнікамі сталі наведвальнікі сацыяльнага цэнтра рэабілітацыі і абілітацыі. Ім расказалі біблейскія гісторыі, звязанныя з нараджэннем Хрыста і яго хрышчэннем у рацэ Іардан, а таксама распавялі пра традыцыі, якіх і сёння прытрымліваюцца вернікі.

















