20 студзеня да 90-годдзя з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка Янкі Сіпакова ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла краязнаўчая вандроўка па кнізе нашага земляка «Зялёны лісток на планеце Зямля». У мерапрыемстве бралі ўдзел вучні 1-х і 2-х класаў СШ №11.
Дзецям расказалі пра няпросты жыццёвы і слаўны творчы шлях пісьменніка, і разам з імі пагарталі старонкі самабытнай энцыклапедыі нашага краю і нашага жыцця, пранізанай пачуццём лірычнасці, замілаванасцю, любоўю да роднай зямлі. Вучні адкрылі для сябе многа новых цікавых фактаў пра нашу краіну, пра яе месца ў свеце, пра нашы багацці, нашу мову, пра нашых людзей, пра нашы лясы, нашу ваду і камяні. Напрыканцы мерапрыемства, дзеці разгадалі красворд, прысвечаны юбіляру.



















