У бібліятэцы імя Ул. Караткевіча 1 ліпеня, напярэдадні Дня Незалежнасці, прайшла гадзіна славы «Радзіма мая залатая», у якой прымалі ўдзел наведвальнікі летняга лагера СШ № 34.
Дзецям нагадалі пра суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны, пра герояў, імёнамі якіх названы вуліцы нашага горада, пра вызваленне Віцебска і Мінска, пра гісторыю стварэння карціны беларускага мастака Валянціна Волкава «Мінск. 3 ліпеня 1944 года», а таксама спыніліся на дасягненнях сучаснай Беларусі і расказалі пра знакамітых людзей, якія праславілі нашу краіну.





















