Віртуальная экскурсія «Па мясцінах памятных прайдуся», прысвечаная Дню горада, адбылася 30 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча. У ёй узялі ўдзел наведвальнікі летняга лагера СШ № 28.
Экскурсія пазнаёміла дзяцей з гісторыяй Віцебска ў легендах і паданнях, нагадала пра знакамітых людзей горада: пісьменнікаў, паэтаў, герояў Савецкага Саюза, музыкантаў і мастакоў. Школьнікі «прагуляліся» па вуліцах горада, пазнаёміліся з помнікамі архітэктуры і звярнулі ўвагу на найбольш яркія падзеі мінуўшчыны і сучаснасці.
Напрыканцы мерапрыемства дзеці адгадалі загадкі пра знакавыя мясціны і адметнасці нашага горада, якія задавала гераіня легенды пра заснаванне Віцебска — Радуніца.






















