«Таямніцы вакол нас» – гадзіна цікавай інфармацыі, у якой бралі ўдзел наведвальнікі летняга лагера СШ №28, прайшла 16 ліпеня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча.
Дзеці пазнаёміліся з новымі энцыклапедычнымі выданнямі, якія далі адказы на шматлікія пытанні юных чытачоў: якія грыбы выпраменьваюць святло, у якой жывёлы больш за ўсё зубоў, хто можа жыць вечна, ці умеюць вавёркі плаваць, чаму Марс чырвоны, якая планета ў Сонечнай сістэме самая халодная і самая гарачая, што ўмела старажытнагрэчаская вылічальная машына, ці можа вада гарэць, чаму каронавірусы так называюцца і інш. Напрыканцы мерапрыемства кожны падзяліўся з настаўнікамі фактамі, якія яму паказаліся найбольш цікавымі.