Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

#ОсвобождениеБеларуси75#BelarusLiberation75#БеларусьПомнит

Падпольная група Лідзіі БЯРОЗКІНАЙ.

 

Дзейнічала ў гарадской управе, друкарніі на вузле связі з ліпеня 1941 г. да верасня 1942 г.. Аб’ядноўвала 10 чалавек.

Слухаючы радыёпрыёмнік, які ўстанавіў А.Г.Канаплёў у падвале дома №4 па вуліцы Савецкая, патрыёты запісвалі сводкі Саўінфармбюро і распаўсюджвалі па горадзе ў лістоўках. Але 19 снежня 1941 г. Канаплёў быў высачаны і павешаны акупантамі. Групу ўзначаліла Лідзія Бярозкіна. Цэнтрам стала кватэра па Вуліцы Замкавай,3. Група была цесна звязана з брыгадай А.Данукалава і атрадам М.Ф.Біруліна. Падпольшчыкі вялі антыфашысцкую прапаганду, забяспечвалі партызан разведінфармацыяй, перадавалі медыкаменты, ратавалі ваеннапалонных і памагалі ім выходзіць із горада. Група Лідзіі Бярозкінай адзіная ў Віцебску, якая наладзіла выпуск савецкіх лістовак непасрэдна ў горадзе. Камсамольцы Я.Я.Ваўчок і В.Д.Карняшонак, якія працавалі ў друкарні прафашысцкай газетв “Новы пуць” на працягу лета і восені 1942 г. рэгулярна друкавалі і распаўсюджвалі лістоўкі. Цераз урача М.Б.Мурашка (падпольная група медработнікаў) атрымоўвалі медыкаменты. Пры падрыхтоўцы дыверсіі на нямецкім вузле сувязі 7 верасня 1942 г. па даносу правакатара былі арыштаваны Лідзія Бярозкіна і 5 яе паплечнікаў былі арыштаваны. Два тыдні гітлераўцы катавалі патрыётаў, але ўсе трымаліся стойка і ўратавалі ад арышту астатніх членаў групы. 22 верасня 1942 г. каля Смаленскага рынка акупанты павесілі герояў. У 1968 г. на месцы іх пакарання пастаўлены помнік; на брацкай магіле (вул. 3-я Полацкая, Новасямёнаўскія могілкі) ўстаноўлена мемарыяльная пліта; на будынку друкарні (Шчарбакова-Набярэжная,6) – мемарыяльная дошка.

 

Падпольная група Васіля ВЯРБІЦКАГА.

 

Дзейнічала са жніўня 1941 г. да красавіка 1943 г. Разведвальна-дыверсійная група была створана камуністамі В.А.Вярбіцкім і С.П.Бурлаковым, пакінутымі ў Віцебску для падпольнай работы, налічвала 33 чалавекі. З вясны 1942 г. працавала пад кіраўніцтвам аператыўна-чэкісцкай групы А.П.Максіменкі. Пазней была ўстаноўлена сувязь з партызанскімі атрадамі М.Ф.Біруліна і Д.Ф.Райцава. На працягу амаль 2 гадоў група вяла разведку, антыфашысцкую прапаганду, пастаўляла партызанам зброю, медыкаменты, забяспечвала дакументамі, накіроўвала ваеннапалонных і жыхароў горада да партызан. Патрыёты наладзілі масавы вынас зброі са склада армейскага корпуса ворага. Толькі за 2 першыя месяцы 1943 г. яны перадалі каля 4 тыс. патронаў, 20 ручных гранат, 6 кг узрыўчаткі; па частках вынеслі 7 аўтаматаў, кулямёт і некалькі пісталетаў. Медыкаменты паступалі ад сясцёр Старавойтавых, якія працавалі ў аптэцы. Муж і жонка А.Ф.Юшкевіч і А.М.Міхайлоўская захоўвалі ў сваім доме радыёпрыёмнік, слухалі зводкі, хавалі ваеннапалонных. У пачатку 1943 г. ў перыяд карных аперацый супраць партызан група Вярбіцкага, як і многія іншыя, страціла сувязь са сваім кіраўніцтвам. У красавіку 1943 г. гітлераўцы арыштавалі 30 членаў гэтай групы. 18 падпольшчыкаў былі расстраляны, астатнія адпраўлены ў лагер СД. Вярбіцкі і Бурлакоў узнагароджаны медалямі “За адвагу”, і 7 чалавек з групы атрымалі ўзнагароды.

02051923

 

 

 

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Льготы 1

Социальные группы

VK
FB

uni.png

vit.png