Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ellipsis

боковой банер 2
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

Поиск по сайту

2020.jpg

Яндекс.Метрика

 

#ОсвобождениеБеларуси75#BelarusLiberation75

 

Падпольная група ВАСІЛЯ АРЛОЎСКАГА.

Дзейнічала на варожым аэрадроме ў Віцебску з вясны 1942 г. да сакавіка 1944 г. Аб’ядноўвала 15 чалавек, перш за усё сям'юАрлоўскіх. Кіраўнік В.М.Арлоўскі (“Джон”, “Арлёнак”) У групу ўваходзіла ўся яго сям’я. Працавала ва ўзаемадзеянні з іншымі падпольнымі групамі. У 1942 г. цераз сувязных М.А.Жыдовіч і Д.І.Кузьміну была ўстаноўлена сувязь з партызанскай брыгадай Данукалава.

 

У 1943 г. І.Бекішаў і В.Кулагіна звязалі групу з Віцебскім падпольным гаркомам. Падпольшчыкі наглядалі за перасоўваннем войск па Смаленскай і Аршанскай шашы, і ў 1942 г. перадалі план Віцебска з апісаннем аб’ектаў на левым беразе Заходняй Дзвіны, абяшкодзілі 5 агентаў Абвера. Працуючы качагарам на аэрадроме, Арлоўскі разам са сваімі сябрамі здзейсніў ўзрыў у клубе лётчыкаў, замініраваў падыходы да бомбасховічша і 2 бронетранспарцёры. Разам з братам і Іванам Бекішавым замініравалі 2 самалёты, якія не вярнуліся на аэрадром. Брат Генадзь узарваў насосную часткуі вадакачкі. Гэтыя ж адважныя людзі замініравалі ўваход у бомбасховішча для нямецкіх летчыкаў. Пры налеце савецскіх самалетаў нямецкія авіятары кінуліся да сховішча и падарваліся. Загінула некалькі пілотаў і штурманау. Патрыёты дастаўлялі ўзрыўчатку, распаўсюджвалі лістоўкі, дабывалі медыкаменты. Вывелі з в.Лятохі 14 чалавек да партызан. Пяцёра падпольшчыкаў з групы дзейнічалі ў горадзе да сакавіка 1944 г., потым былі вывезены ў Германію. В.М.Арлоўскі ўзнагароджаны медалём “За адвагу”.

 

Падпольная група ІВАНА БЕКІШАВА.

Дзейнічала з сакавіка 1942 г. да лістапада 1943 г. Кіраўнік І.А.Бекішаў (“Андрэй”), былы начальнік Кастрычніцкага райжылкіраўніцтва, у 1941 г. трапіў у акружэнне, зімой 1941-1942 г. звязаўся з падпольшчыкам М.А.Шпакавым і армейскай разведгрупай Ю.С.Рудакова (“Жоржа, “Ягора”). Выконваючы іх заданні, прыцягваў да разведработы новых людзей. Летам 1942 г. Бекішаў устанавіў сувязь з адказным арганізатарам Віцебскага падпольнага абкома В.Р.Кудзінавым. У складзе групы былі камсамольцы, камуністы і 9 беспартыйных патрыётаў. На працягу амаль 2 гадоў група давала дакладныя звесткі пра аэрадром. Працуючы там электраманцёрам, Бекішаў склаў падрабязны план аэрадрома, разам з братамі Арлоўскімі замініраваў 2 самалёты, з Р.П.Канаплёвым выявіў несапраўдны аэрадром, што дало магчымасць савецкай авіяцыіі бамбіць сапраўдны. Жонка Бекішава, вядомы ў горадзе ўрач Г.І.Багданава, прымаючы пацыентаў дома, забяспечвала сувязь паміж членамі групы, перасылала партызанам медыкаменты, ратавала молодзь ад угону ў Германію. Разам з медсястрой В.І.Турок яна вяла назіранне за шашой Віцебск-Сураж. Падпольшчык гравёр М.А.Панкоў вырабляў розныя пячаткі і штампы. Група забяспечвала сябе і другія групы дакументамі і толам, працавала амаль без правалаў у цесным кантакце з іншымі падпольнымі групамі. Іван Андрэевіч передаў шмат каштоўных звестак пра ахову нямецкага аэрадрома, сістэме яго супрацьпаветранай абороны, месцах стаянки варожых самалетаў. Усе гэтыя звесткі паступілі ў штаб 4-й ударнай арміі. У лістападзе 1943 г. фашысты напалі на след кураўніка групы, але яму ўдалося разам з сям’ёй пайсці ў партызанскі атрад. Іван Бекішаў узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, “Чырвонай Зоркі”. Члены групы таксама маюць узнагароды. Прадстаўляючы І.Бекішава да ўзнагароды камандзір партызанскага атрада А. А. Пагарэлаў пісаў: «Калі ён быў камандзірам дыверсійна-разведвацельнай групы ў г. Віцебску, праяўляў мужнасць і адвагу ў выключна небяспечных для жыцця месцах, здабываў неабходныя звесткі аб праціўніку, здзейсніў такія дыверсійныя акты, як падрыў параовоза і самалета, стварыў падпольную групу з 25 чалавек».

1804

 

Вход на сайт

Афиша мероприятий

.jpg

Социальные группы

VK

uni.png

vit.png