Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ellipsis

боковой банер 2
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

Поиск по сайту

2020.jpg

Яндекс.Метрика

#ОсвобождениеБеларуси75#BelarusLiberation75

12красавіка 1921 г. у Віцебску нарадзіўся Герой Савецкага Саюза Васіль Аляксандравіч ДЗЯМІДАЎ.

Скончыў Віцебскі аэраклуб у 1940 г., у 1942 г.- Омскую ваенную авіяцыйную школу, у 1955 - Ваенна-паветраную акадэмію. У Чырвонай Арміі з 1940 г. З сакавіка 1943 г. на Заходнім, 3-м Беларускім франтах. Удзельнік Арлоўскай, Смаленскай, Віцебскай зімовай, Беларускай, Прыбалтыйскай, Усходне-Прускай наступальных аперацый.

Камандзір звяна асобнага разведвальнага авіяпалка старшы лейтенант В.А.Дзямідаў зрабіў 226 баявых вылетаў, удзельнічаў у 16 паветраных баях з варожымі знішчальнікамі. Забяспечваў камандаванне каштоўнымі звесткамі пры падрыхтоўцы і ў ходзе баявых аперацый.Летаў на самалёце "Пе-2".Выявіў 1678 самалётаў праціўніка, 927 чыгуначных эшалонаў, 33 тыс. аўтамашын, 25 барж і цеплаходаў ворага.Вызначыўся 2 лістапада 1944 г. ва Усходняй Прусіі, калі у разведвылете пры фатаграфаванні варожай абарончай мяжы быў абстраляны зенітнай артылерыяй і атрымаў прамое пападанне.Быў прабіты бензабак, часткова парушана кіраванне, сам ён атрымаў цяжкае раненне ў галаву.Але здолеў прывесці пашкоджаны самалёт на свой аэрадром, даставіць адснятыя фотастужки, і выратаваў свой экіпаж.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 19.4.1945 г. Пасля вайны да 1961 г. служыў у Савецкай Арміі, потым вярнуўся ў Віцебск, працаваў у Віцебскім аэрапорце.

Узнагароджаны медаллю "Залатая Зорка", орденам Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага сцяга,ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, 2 ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, ордэнам Багдана Хмяльніцкага 3-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

Пасля вайны В.А.Дзямідаў працягваў службу ў Ваенна-паветраных сілах СССР. У 1955 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію, у 1956 годзе — Разанскую афіцэрскую школу баявога прымянення. Служыў на пасадах камандзіра авіяцыйнай эскадрыллі, намесніка камандзіра і камандзіра авіяцыйнага палка. З 1960 г. у Ракетных войсках стратэгічнага прызначэння — камандзір ракетнага палка ў горадзеУмань.З 1961г. падпалкоўнік В. А. Дзямідаў у запасе. Жыў у Віцебску. Працаваў выкладчыкам пачатковай ваеннай падрыхтоўкі у сярэдняй школе № 21, дыспетчарам Віцебскага аэрапорта.

1204

Вход на сайт

.jpg

Социальные группы

VK

uni.png

vit.png