Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ellipsis

боковой банер 2
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

Поиск по сайту

2020.jpg

Яндекс.Метрика

1 студзеня 1921 г. у в.Гарбачова Віцебскага раёна нарадзіўся Ягор Васілевіч ВАСІЛЕЎСКІ.

У 1939 г. скончыў Віцебскі аэраклуб, у 1940 г. - Адэскую ваенную авіяцыйную школу. У арміі з 1939 г. У Вялікую Айчынную вайну з мая 1943 г. камандзір эскадрыллі знішчальнага авіяпалка на Сцяпным, Варонежскім і 2-м Украінскім франтах.     

        Зрабіў 296 баявых вылетаў, правёў 64 паветраных баі, збіў асабіста 21 варожы самалёт і 2 ў групе. Усе свае вылеты ён здзейсніў на знішчальніках канструкцыі КБ Якаўлева: «Як-1», «Як-3» і «Як-9». Удзельнік баёў за Харкаў, Палтаву, Крамянчуг, вызвалення Румыніі, Венгрыі і Чэхаславакіі. Вайну скончыў у Аўстрыі.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 15 мая 1946 г. Быў таксама узнагароджаны чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў. Пасля вайны да 1958 г. служыў у арміі, потым жыў у Віцебску і працаваў начальнікам штаба Віцебскага аэраклуба і летчыкам-інспектарам Віцебскага абластнога камітэта ДТСААФ.

1 студзеня 1923 г. у в.Ажогіна Смаленскай вобласці нарадзіўся Пётр Ягоравіч КАНДРАЦЕНКА. Атрымаў пачатковую адукацыю, пасля працаваў у калгасе.

З 1941 г. на Калінінскім і 1-м Прыбалтыйскім франтах. Сапёр старшы сяржант Кандраценка вызначыўся 23-27 чэрвеня 1944 г. у час прарыву варожай абароны і наступлення на паўночны захад ад Віцебска. Напярэдадні наступлення пад агнём праціўніка зрабіў 4 праходы ў мінных палях, абясшкодзіў 387 мін. У час атакі першым уварваўся ў траншэю праціўніка і падавіў яго агнявую кропку. На дарозе Віцебск-Лепель знішчыў группу гітлераўцаў, 24 узяў у палон, размініраваў 22 трафейныя машыны.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 22 ліпеня 1944 г. Быў таксама узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені і шэрагам медалёў. Да 1973 г. працаваў на заводзе ў г. Салікамск, потым жыў у Віцебску. Ганаровы грамадзянін г.Віцебска.

1

 

Вход на сайт

.jpg

Социальные группы

VK

uni.png

vit.png