У бібліятэцы імя Ул.Караткевіча да Міжнароднага жаночага дня праходзіць выстава вышытых карцін «Майстэрства рук і сэрца прыгажосць». Творчыя работы прадаставіла Віцебская гарадская арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» (старшыня Эдуард Анатольевіч Авецісян).
28 февраля в библиотеке имени Е.Полоцкой состоялся вечер бардовской песни «Голоса души» с участием витебских исполнителей Виктора Пахомчика, Петра Захарова, Ирины Вороной, Владимира Сапцина и солистов группы «Ковчег».
«Душой народжанае слова» - літаратурнае свята пад такой назвай, прысвечанае 90-годдзю з дня нараджэння вядомай беларускай паэткі Еўдакіі Лось, адбылося 28 лютага ў бібліятэцы, якая ўжо 25 гадоў носіць яе імя.
Зорны час паэткі прыйшоўся на 60-70-я гады ХХ стагоддзя, але яе творчасць застаецца актуальнай і сёння. Яна шчыра і эмацыйна пісала аб любові да Айчыны і роднага краю, аб ваенным ліхалецці, аб сваіх сучасніках.