7 ліпеня – Бібліятэка імя Я. Купалы брала ўдзел у Шагалаўскім свяце на вуліцы Пакроўскага. Напасрэдна ля бібліятэкі былі прадстаўлены разгорнутыя кніжныя выставы “Палёт над Віцебскам” (да 125-годдзя Марка Шагала” і “Маіх радкоў няма без Беларусі” (да 130-годдзя Янкі Купалы). Удзельнікам свята раздаваліся рэкламныя візітоўкі.
3 ліпеня – У Дзень Незалежнасці на вуліцы Пушкіна жыхароў горада запрасіла святочная “Літаратурная пляцоўка”, на якой можна было пазнаёміцца з разгорнутай экспазіцыяй кніг, перыядычных, агучаных і электронных выданняў з фондаў ЦГБ імя М. Горкага і атрымаць рэкламныя візітоўкі ўсіх гарадскіх бібліятэк. Дарослых наведвальнікаў “Літаратурнай пляцоўкі” запрашалі прыняць удзел у “Літаратурных гаданнях”, а дзецям бібліятэкамі імя Я. Маўра і імя С. Маршака прапаноўвалася паўдзельнічаць у віктарынах. За правільныя адказы ўсім былі ўручаны візітоўкі і салодкія прызы. Многія, завітаўшыя на свята, бралі актыўны ўдзел у акцыі “Bookcrossing - адпраў кнігу ў падарожжа”.
28 чэрвеня – У бібліятэцы імя Я. Купалы адбылася ўрачыстая вечарына “І не змоўкнуць ніколі Купалавы словы”. У вечарыне бралі ўдзел паэты Т. Гусачэнка і Д. Сімановіч, выкладчыкі школы мастацтваў № 2 - І. С. Пятроўская (флейта) і А. І. Кралько (гітара), харэограф Віцебскага дзяржаўнага палітэхнічнага ліцэя -Д. А. Іванова, педагог УА “Дзяржаўны палац творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна г. Віцебска” – Н. В. Красноўская, выпускнік СШ № 45 Цімур Буйкоі іншыя.
В рамках «Года книги» впервые в Витебске 15 мая стартовала акция «Приведи друга в библиотеку!».
Каждого, кто поможет своему другу стать читателем Центральной городской библиотеки им.М.Горького, расположенной по проспекту Фрунзе- 30-а, ждут приятные сюрпризы:на абонементе – можно бесплатно прочитать книгу из коммерческого фонда, в читальном зале - также бесплатно воспользоваться аудиоизданиями из коллекции «Говорящая книга».
Акция продлится до 15 сентября и самые активные её участники в День библиотек будут награждены специальными призами.
Встречайтесь со своими друзьями в библиотеке!
23 чэрвеня – У першыню, у межах мерапрыемстваў да Дня горада, і Года кнігі на Беларусі адбылося свята кнігі “Родных кніг старонкі запаветныя”, прысвечанае Дню кнігі. На вуліцы Пушкіна размясціўся сапраўдны кніжны горад. У праграме свята жыхарам горада былі прапанаваны: юбілейная кніжная выстава “З Купалам і Коласам у сэрцы жывём”, сямейная праграма “Я люблю маму! Я люблю тату! Я люблю кнігу!”, “Гарадскія гісторыі” – гульнявая краязнаўчая праграма, лялечны спектакль “Як Заяц-Хваста хацеў стаць чытачом”, паэтычныя сустрэчы “Ля Пушкіна”, “Чарадзейства сваімі рукамі” - майстар-клас па рукадзеллю, “Натхненне роднаму гораду” – паэтычны марафон, “Залаты ўзрост запрашае” – праграма для пажылых; выставы кніг, часопісаў, электронных выданняў з фондаў бібліятэк горада, літаратурныя конкурсы, віктарыны, акцыя “Bookcrossing - адпраў кнігу ў падарожжа”, выступленне мастацкіх калектываў і інш.