16 студзеня выхаванцы дзіцячага сада №105 разам з супрацоўнікам бібліятэкі імя Е. Лось выправіліся ў літаратурнае падарожжа «Святло роднага слова», якое было прысвечана творчасці Рыгора Барадуліна і Уладзіміра Ліпскага.
Абодва літаратара з'яўляюцца юбілярамі бягучага года. Паэт і пісьменнік, яны вельмі розныя ў сваёй творчасці. Усім вядомы Дзядзька Рыгор у большасці пісаў вершы для дарослага чытача, але не мог без таго, каб народную мудрасць не данесці да дзяцей. Гумар, жартоўнасць і дабрыня пранізваюць яго забаўлянкі, дражнілкі, вершаваныя казкі.
Уладзімір Ліпскі, з 1978 года з'яўляючыся галоўным
...