21 лютага ў свеце адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. У кожнага чалавека ёсць мова, якая завецца роднай. Мова – душа народа, векавая памяць пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова – жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма мовы – няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці... Бібліятэкі горада адзначылі Міжнародны дзень родных моў літаратурнымі і інфармацыйнымі гадзінамі, гутаркамі, цікавымі сустрэчамі.