Менавіта пад такой назвай 10 красавіка ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М. Горкага прайшла сустрэча за круглым сталом інвалідаў па зроку - аматараў паэтычнага слова. Сярод удзельнікаў круглага стала - прызнаны майстра слова, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Філіпавіч Шпыркоў, які шмат гадоў адпрацаваў у газеце “Віцебскі рабочы”, Мікалай Сяргеевіч Агееў, які стаў інвалідам па зроку пасля ранення, атрыманага ў Афганістане. Ён, ў асноўным, размяшчае свае вершы ў інтэрнэце, Галіна Уладзіміраўна Пруднікава, былы інжынер-канструктар, Віктар Мікалаевіч Сакалоў, былы заатэхнік. Свае гумарыстычныя вершы пачытала Ніна Андрэеўна Вячына, якая вельмі часта бывае вядучай на канцэртах мастацкай самадзейнасці.