2015 год рашэннем ЮНЭСКА аб'яўлены годам Міхала Клеафаса Агінскага, з нагоды 250-годдзя выдатнага грамадскага дзеяча, дыпламата, патрыёта і таленавітага музыканата, аўтара знакамітага "Паланеза", які нашчадкі назвалі яго прозвішчам. Юбілей святкуе ўся цывілізаваная супольнасць свету. Асноўныя мерапрыемствы па ўшанаванню кампазітара адбыліся 25- 26 верасня.
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага далучылася да святочных мерапрыемстваў і 25 верасня запрасіла навучэнцаў УА "Віцебскі дзяржаўны палітэхнічны коледж" на юбілейную імпрэзу
...