"Быў. Ёсць. Будзеш рамантыкам і рыцарам зорнае праўды" – літаратурнае свята пад такой назвай стала заключным акордам Дзён літаратуры, прысвечаных 85-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, слыннага сына беларускай зямлі, выбітнага паэта, пісьменніка, драматурга Уладзіміра Караткевіча, ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча. Свята адбылося 26 лістапада і сабрала прыхільнікаў творчасці паэта, сярод якіх былі прадстаўнікі гарвыканкама, бібліятэкары, чытачы, пісьменнікі.