Мама – адно з першых слоў, якія прамаўляе дзіця. Яно як быццам чароўнае, толькі скажаш яго – і раптам з'яўляецца самая прыгожая, самая добрая і самая-самая лепшая на свеце жанчына.
7 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча члены гуртка "Бусляня" рыхтаваліся да святкавання Міжнароднага жаночага дня. Увазе дзяцей прапанавалі падборку кніг і часопісаў з вершамі вядомых беларускіх паэтаў Леаніда Пранчака, Веры Вярбы, Рыгора Барадуліна, Міколы Хведаровіча, Артура Вольскага, Ніла Гілевіча, Сяргея Грахоўскага. У кожным паэтычным радку словы ўдзячнасці і любові матулям за іх цеплыню,
...