8 мая ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла інфармацыйная гадзіна "Да Перамогі шлях быў доўгім і няпростым".
Вучням 6 "Г" класа ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска" нагадалі асноўныя вехі і падзеі Вялікай Айчыннай вайны: абарона Брэсцкай крэпасці і Магілёва, бітвы пад Сянно, Масквой і Сталінградам, Курская дуга і блакада Ленінграда, аперацыя "Багратыён" і вызваленне Еўропы, якія знайшлі адлюстраванне ў дакументальнай і мастацкай літаратуры.