10 чэрвеня адбылася краязнаўчая праграма з удзелам падлеткаў з профільнага лагера «Краязнаўца» СШ №17 імя І.Р. Бумагіна.
Нягледзячы на тое, што наш горад за сваю шматгадовую гісторыю, здаецца, вывучаны ўдоль і ўпоперак, усё роўна ёсць пытанні, на якія няма адпаведных адказаў. Вядома, на гэта ёсць свае прычыны. Але працягваюцца даследванні вучоных, аналізуюцца дакументы, з'яўляюцца новыя выданні аб Віцебску сягонняшнім. Падлеткі пазнаёміліся з кнігамі аб родным горадзе, якія выйшлі ў свет у апошні час.