1, 2 і 3 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча наведвальнікаў чытальнай залы запрашалі прыняць удзел у прафілактычнай віктарыне «Стоп! Наркотык!», прыўрочанай да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнэсам. Дзяцей і падлеткаў знаёмілі з матэрыяламі, размешчанымі на выставе «Мы за жыццё без наркотыкаў», а таксама прапаноўвалі ім разгадаць анаграмы і рэбусы, саставіць з літар словы, знайсці асацыяцыю, расшыфраваць сакрэтны код, адказаць на пытанні па тэме.