З 29 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча праходзіць выстава «Дамы эпохі. Мая калекцыя лялек», сабраная і прадастаўленая чытачом бібліятэкі Анжэлікай Вішнеўскай. На выставе размешчаны часопісы, якія расказваюць пра гісторыю стварэння лялек, моду для іх і аксэсуары, пра рэальных дам - сімвалаў элегантнасці, пра пэўную ляльку – вобраз літаратурнага персанажа, а таксама кнігі, гераінямі якіх і з'яўляюцца экспанаты.