20 мая ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча члены гуртка «Бусляня» сабраліся ў чарговы раз на ўрок народнага майстэрства «Пеўнік, галубок, разумны лабок». Валанцёр Анжэліка Вішнеўская расказала, што вобраз пеўня шырока прадстаўлены ў літаратуры - байкі І.А. Крылова, казкі А. С. Пушкіна і ў фальклоры – народных творах, дзе ён бывае слабым, легкадумным і самаўпэўненым (казка «Ліса і певень»), і, наадварот, – мудрацом, дарадчыкам, памочнікам сябрам, бясстрашным і станоўчым героем (казка «Зайкава хатка»).