Прыняць удзел у гульні "Скрыня Пандоры" запрасілі юных чытачоў работнікі бібліятэкі імя Ул. Караткевіча 28 сакавіка. Дзяцей пазнаёмілі са старажытным грэчаскім паданнем пра скрыню, у якой былі зачынены нягоды і няшчасці, расказалі пра дзяўчыну Пандору, якая адкрыла вечка скрыні і выпусціла зло, якое захоўвалася ў ёй.