6 і 7 красавіка да Сусветнага дня здароўя ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 1-х і 2-х класаў СШ №11 прайшла валеалагічная гадзіна «Дзе шукаць краіну Здароўя?», якая расказала, як важна з ранняга дзяцінства выхоўваць актыўныя адносіны да свайго ўласнага здароўя, весці здаровы лад жыцця, выконваць асабістую гігіену, праводзіць шмат часу на свежым паветры, займацца спортам, правільна харчавацца.