14 красавіка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча з удзелам вучняў 3 «В» класа СШ №11 прайшоў урок паэзіі «У твар дыхнула водарам вясна». Дзецям расказалі, што традыцыйна вясну сустракаюць тройчы: у лютым на Масленіцу, у сакавіку, калі прылятаюць першыя птушкі і ў красавіку, калі зацвітае вярба, паказалі карціны вядомых мастакоў Аляксея Саўрасава «Гракі прыляцелі», Ісака Левітана «Вясна. Вялікая вада» і «Март» і інш.