11 мая ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла гадзіна мужнасці «Моцныя духам», якая расказала вучням 1-х класаў СШ №11 пра подзвіг Уладзіміра Карвата, які 23 мая 1996 года цаной уласнага жыцця падарыў другі дзень нараджэння баранавічскай вёсцы Арабаўшчына, пра гераічны ўчынак лётчыкаў маёра Андрэя Нічыпорчыка і лейтэнанта Нікіты Куканенка, якія паўтарылі подзвіг Уладзіміра Карвата, праявілі мужнасць і гераізм і адвялі бяду ад жылых дамоў населенага пункта.