29 лютага ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вучняў 1-х класаў прайшла літаратурная гадзіна «Віцебскія пісьменнікі дзецям». Прысутных пазнаёмілі з творчасцю Давіда Сімановіча, Тамары Красновай-Гусачэнкі, Маіны Бабарыка, Валянціны Шырынавай, Барыса Беляжэнкі, прадставілі дзіцячыя выданні гэтых і іншых пісьменнікаў.