27, 28 і 29 сакавіка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам наведвальнікаў школьнага лагера СШ №34, СШ №28 і СШ №11 прайшла пазнавальная праграма «Зямлі бацькоўскай залатыя кветкі», ілюстрацыйным матэрыялам для якой стала выстава творчых работ студыі саломапляцення культурна-гістарычнага комплекса «Залатое кола г.Віцебска «Дзвіна», мастацкі кіраўнік Людміла Вараб'ёва.