18 ліпеня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшло літаратурнае падарожжа па старонках кнігі віцебскай паэтэсы Валянціны Шырынавай «Два карманы» – зборніку шчырых, светлых, пазітыўных, сонечных паэтычных твораў, якія запрашаюць нас у краіну дзяцінства, напоўненую радасцямі і клопатамі, забавамі і захапленнямі яе маленькіх жыхароў.