8 красавіка да Сусветнага дня здароўя ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вучняў 1-х класаў СШ №11 прайшла валеалагічная гадзіна «Крыніцы здароўя».
Бібліятэкар расказала, як важна з ранняга дзяцінства выхоўваць актыўныя адносіны да свайго ўласнага здароўя, весці здаровы лад жыцця, выконваць асабістую гігіену, праводзіць шмат часу на свежым паветры, займацца спортам, правільна харчавацца. Каб замацаваць атрыманыя веды, дзецям прапанавалі прыняць удзел у гульнях і віктарынах: «Карыснае-шкоднае», «Дзе жывуць вітаміны?», «У здаровым целе – здаровы дух», «Такія розныя звычкі», а фізкультхвілінка «Каб і моцным стаць, і лоўкім, пачынаем трэніроўку» дала магчымасць актыўна парухацца і падняць настрой і г.д.