Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма горада Віцебска

Праекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ellipsis

боковой банер 2
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Нашы партнёры

logo

Пошук па сайце

 

кнопка САЙТ 1

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

Яндекс.Метрика

Электронны зварот – зварот заяўніка, які паступіў на адрас электроннай пошты арганізацыі альбо быў размешчаны ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце арганізацыі ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзян), і юрыдычных асоб разглядаюцца ГУ «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Віцебска» у адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Электронныя звароты, якія паступілі ў ГУ «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Віцебска», падлягаюць разгляду ў парадку, што вызначаны для разгляду пісьмовых зваротаў, а менавіта не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней за месяц.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на электронную пошту, адрас якой пазначаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронны зварот афармляецца на беларускай або рускай мовах.

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:

– прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы;

– адрас месца жыхарства (месца знаходжання);

– змест сутнасці звароту;

– адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:

– поўнае найменне юрыдычнай асобы;

– месца знаходжання юрыдычнай асобы;

– змест сутнасці звароту;

– прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;

– адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Электронныя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці, калі:

– аформленыя не на беларускай або рускай мовах;

– не ўтрымліваюць прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;

– не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яе месцазнаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);

– утрымліваюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;

– утрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;

– падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;

– змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі ГУ «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Віцебска»;

– прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;

– пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;

– з заяўнікам спынена перапіска.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, пазначаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Электронная пошта для зваротаў: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Афіша мерапрыемстваў

Уваход на сайт

Пераключэнне моў

.jpg

Сацыяльныя групы

VK
FB