27 сакавіка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча наведвальнікі школьнага лагера гімназіі №3 адправіліся ў віртуальнае падарожжа «Пад небам Паднябеснай» у Кітай – самую загадкавую краіну на паўднёвым усходзе Еўразіі.
Дзецям расказалі пра адкрыцці вялікай кітайскай цывілізацыі, якія дазволілі людзям усяго свету авалодаць новымі ведамі, палепшыць якасць жыцця і спрасціць цяжкую працу. З цікавасцю дзеці слухалі пра цудоўныя куточкі краіны і пра яе адметнасці: Вялікую Кітайскую сцяну, «Тэракотавую армію», самы вялікі палацавы комплекс у свеце «Забаронены горад», Возера тысячы астравоў – Цяньдаоху і інш. Удзельнікам віртуальнага падарожжа таксама расказалі пра аднаго з самых рэдкіх і самых прыгожых жывёл на планеце вялікую панду, якая з'яўляецца нацыянальным сімвалам Кітая і папрасілі намаляваць гэтага забаўнага бамбукавага мядзведзя, што дзеці і зрабілі з вялікім задавальненнем. Аўтары лепшых малюнкаў былі ўзнагароджаны прызамі і бурнымі апладысментамі.