21 лютага ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вучняў 3 «Г» класа гімназіі №3 прайшла гістарычная гадзіна- партрэт «Вучоны, асветнік, першадрукар», прысвечаная 535-годдзю з дня нараджэння Фрацыска Скарыны і Міжнароднаму дню роднай мовы.
Дзецям расказалі цікавыя эпізоды з дзяцінства знакамітага нашага земляка, пра асаблівасці вучобы ў школах і універсітэтах 15-16-стагоддзяў, пра кнігі надрукаваныя ў Празе і Вільні, і пра іх выключнае значэнне ў развіцці беларускай культуры. Напрыканцы мерапрыемства дзеці з асобных літар склалі імя і прозвішча вядомага беларускага кнігадрукара.