19 лютага ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшла пазнавальная гадзіна «Я пepaд xлeбaм шaпкy здымaю», у якой бралі ўдзел вучні 1-х класаў СШ №34.
Ім нагадалі пра народныя традыцыі і абрады, у якіх выкарыстоўваецца хлеб, пра тэхналогіі вырошчвання і выпякання духмянага бохана. Дзеці ўспомнілі прымаўкі і прыказкі, якія вучаць беражлівым і паважаным адносінам да хлеба, адказалі на пытанні, разгадалі загадкі пра злакавыя культуры, а таксама пакаштавалі па лустачцы свежага каравая.