25 верасня і 4 кастрычніка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вучняў пачатковай школы СШ №11 прайшла пазнавальна-гульнявая праграма «Другі хлеб», прысвечаная нацыянальнаму сімвалу нашай краіны – бульбе.
Дзецям прадставілі кнігу «Бульбінка», у якой сабраны цікавыя звесткі, а таксама вершы, загадкі, аўтарскія казкі, апавяданні, урыўкі з аповесцяў пра другі хлеб Беларусі і прапанавалі прыняць удзел у гульнях, віктарынах і музычных конкурсах: «Збяры слова», «Назаві страву», «Навыперадкі з бульбінкай», «Бульбяныя гісторыі», «Прыпеўкі пра бульбу» і іншых.