Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма горада Віцебска

Праекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ellipsis

боковой банер 2
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Нашы партнёры

logo

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Пошук па сайце

Яндекс.Метрика

1 Загл    16 ліпеня ў бібліятэцы імя Е.Лось прайшла гадзіна радзімазнаўства «Лён-лянок, ты мой белы кужалёк», прысвечаная Году якасці. Удзельнікамі мерапрыемства сталі дзеці, наведваючыя летні лагер СШ №27.

      Сярод знакамітых брэндаў Беларусі – ад машынабудаўнічых гігантаў да інавацыйных тэхналагічных кампаній – не менш значнай з'яўляецца перапрацоўка лёну і вытворчасць тавараў з гэтага каштоўнага матэрыялу. Але для беларусаў гэта не столькі прыгожая расліна, колькі гісторыя існавання продкаў на нашай зямлі. І хаця мы не былі першымі ў такой нялёгкай справе, тым не менш, на працягу многіх стагоддзя, ды і сёння, лён застаецца сваеасаблівай візітоўкай краіны. Гэта падкрэслівае і той факт, што кветкі лёну ўпрыгожваюць герб Беларусі.
    Дзеці даведаліся аб тым, як адбываецца «ільняны» працэс ад сяўбы да атрымання тканіны. Праілюстраваць гэта дапамагла казка Канстанціна Ушынскага «Як сарочка ў полі вырасла». Пачулі цікавыя факты аб самой расліне і ільняных вырабах, аб выкарыстанні лену ў розных сферах.

1

     У многіх беларускіх паэтаў ёсць звяртанне да вобразу блакітнавокай расліны. Прагучаў верш Янкі Купалы «Лён». Дзеці ўбачылі рэпрадукцыі карцін Міхаіла Савіцкага «Ільнаводы» і «Сцелюць лён».
   Хлопчыкі і дзяўчынкі разгадвалі загадкі пра вырабы з лёну. Пачулі народныя прыказкі, звязаныя з яго апрацоўкай.
     Напрыканцы перакладалі назвы тэкстыльных вырабаў з рускай мовы на беларускую.

23

gerb   flag

кнопка6

Peramoga80

Уваход на сайт

Пераключэнне моў

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Сацыяльныя групы

VK
FB

ПЦПИ

Льготы 1