18 чэрвеня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам наведвальнікаў летняга лагера гімназіі №9 прайшло завочнае падарожжа «Брэнды нашага горада», якое расказала пра гісторыю Віцебска ў легендах і паданнях, нагадала пра знакамітых людзей горада: пісьменнікаў, паэтаў, Герояў Савецкага Саюза, музыкантаў, мастакоў.
Дзяцей завочна правялі па вуліцах горада, пазнаёмілі з помнікамі архітэктуры, засяродзілі ўвагу на асобных падзеях мінуўшчыны і сённяшняга дня. Напрыканцы мерапрыемства дзеці адгадалі загадкі Радуніцы ад гераіні легенды пра заснаванне Віцебска, пра знакавыя мясціны і адмеднасці нашага горада.